“Нафтабітумны завод” хоча набыць нафтапрадуктаправод ва Украіне

Общество

Вытворчае ўнітарнае прадпрыемства “Нафтабітумны завод”, якое працуе на тэрыторыі нашага раёна, звярнулася з заявай у Антыманапольны камітэт Украіны на набыццё больш за 50 працэнтаў акцый у ТАА “Прыкарпатзападтранс”, што эксплуатуе ўкраінскі ўчастак нафтапрадуктаправоду “Самара-Заходні накірунак”.

“Нафтабітумны завод” – адзін з пастаўшчыкоў бітумаў ва Украіну. Летась ён экспартаваў туды амаль 7 тысяч тон гэтага прадукту.

Раней прадпрыемства мела намер набыць дзяржаўны пакет акцый аднаго з вядучых украінскіх вытворцаў электраэнергіі “Цэнтрэнерга”, але прыватызацыя не адбылася.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *