Міні-футбол: варатар чэрвенскага “Коласа-Дарожніка” Аляксандр Антонаў забіў мяч зборнай Грэцыі

Актуальное Спорт

Юнацкая зборная Беларусі сёння завяршыла выступленне ў кваліфікацыйным адборачным турніры да юнацкага чэмпіянату Еўропы-2019, які праходзіў у расійскім горадзе Шчолкава.

У апошняй сустрэчы беларусы пераканаўча перамаглі зборную Грэцыі – 5:0. Аляксандр Антонаў, які абараняе вароты чэрвенскага “Коласа-Дарожніка” ў юнацкім чэмпіянаце Беларусі, правёў на пляцоўцы ўвесь матч . Ён не толькі адгуляў “на нуль”, але і пры ліку 1:0 на апошніх секундах першага тайма забіў мяч ударам ад сваіх варот. Відэа гола тут: https://vk.com/video-179117373_456239036

Аляксандр Антонаў пазаўчора таксама згуляў увесь матч са зборнай Чэхіі (3:3). А ў першай гульні, калі беларусы разгромна прайгралі зборнай Расіі (0:8), ён на поле не выходзіў. Менавіта паражэнне ад расіян не дазволіла нашай дружыне прабіцца ў фінал чэмпіянату Еўропы.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *