Міні-футбол: варатар чэрвенскага «Коласа-Дарожніка» Аляксандр Антонаў дапамог юнацкай зборнай Беларусі перамагчы равеснікаў з Латвіі

Актуальное Спорт

Таварыская сустрэча паміж юнацкімі зборнымі Беларусі і Латвіі, якая прайшла ўчора ў Стоўбцах, скончылася перамогай нашай каманды – 2:1. Аляксандр Антонаў, які абараняе вароты чэрвенскага “Коласа-Дарожніка” ў юнацкім чэмпіянаце Беларусі па міні-футболу, выйшаў на пляцоўку са стартавым свістком і правёў увесь матч.

Паўторная гульня Беларусь-Латвія адбудзецца сёння ў Барысаве.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *