Мікалай ЛОЙКА: “Дэпутатам неабходна самім ініцыяваць прапановы па вырашэнню мясцовых праблем”

Актуальное Власть

Пра гэта старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Лойка заявіў на чарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў, выступаючы са справаздачай аб рабоце па павышэнню ролі органаў мясцовага самакіравання ў вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва раёна ў 2018 годзе.

Мікалай Лойка засяродзіўся на неабходнасці больш актыўнага ўдзелу дэпутацкага корпусу ў рэалізацыі прынятых праграмных дакументаў рэгіёну, ажыццяўленні кантролю за іх рэалізацыяй, фарміраванні валавога нацыянальнага прадукту, ўнясенні прапаноў па вырашэнню актуальных пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця.

– Дэпутатам неабходна самім ініцыяваць прапановы па вырашэнню мясцовых праблем, больш актыўна працаваць у калектывах і з насельніцтвам, – сказаў ён.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *