Каманда Мінскага раёна выйграла абласны фінал спаборніцтваў па міні-футболу ў Чэрвені

Актуальное Спорт

У спартыўным комплексе “Ігумен”  Чэрвенскай СДЮШАР сёння завяршыліся фінальныя спаборніцтвы па міні-футболу ў праграме спартакіяды школьнікаў Мінскай вобласці сярод спартсменаў 2006-2007 гадоў нараджэння. На працягу двух дзён барацьбу за першынство ў гульнях па кругавой сістэме вялі мацнейшыя футбольныя дружыны па выніках шасці занальных турніраў – каманды Лагойскага, Мінскага, Дзяржынскага, Слуцкага, Салігорскага і Маладзечанскага раёнаў.

Пераканаўчую перамогу ў фінальным турніры атрымалі юныя футбалісты Мінскага раёна. Яны выйгралі ва ўсіх сапернікаў.

Прызёрамі спаборніцтваў сталі каманды Салігорскага і Маладзечанскага раёнаў, якія набралі па 7 ачкоў. Дзякуючы перамозе над маладзечанцамі ў асабістай сустрэчы, салігарчане занялі другое месца.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *