Каманда Чэрвенскага РАУС выйграла традыцыйны турнір па міні-футболу памяці Мікалая Міцкевіча

Общество

Гэтыя спаборніцтвы, як звычайна, праходзілі ў два этапы. Учора ў Чэрвенскім будаўнічым ліцэі былі згуляны матчы групавога турніру. У іх прынялі ўдзел 9 каманд у двух групах. Чатыры мацнейшыя — РАУС, Чэрвенскі ліцэй, Вуліца Барыкіна і КАФ «Смілавічы» сёння працягнулі барацьбу за пераходны кубак.

У першым паўфінале барыкінцы перамаглі футбалістаў ліцэя — 3:1, у другім — каманда РАУС была мацнешай за смілаўчан — 2:1.

Бронза турніру дасталася камандзе ліцэя, якая ў матчы за трэцяе месца ўзяла верх над КАФ «Смілавічы» — 3:2.

У фінальнай сустрэчы РАУС — Вуліца Барыкіна лёс залатых медалёў быў вырашаны за 10 секунд да заканчэння асноўнага часу матча. Адзіны ў гэтай гульні мяч — на рахунку іграка каманды РАУС Аляксея Ганчарыка.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *