Галкіпер чэрвенскага “Коласа-Дарожніка” Аляксандр Антонаў згуляе за юнацкую зборную Беларусі па міні-футболу ў кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы

Актуальное Спорт

Сёння ў расійскім горадзе Шчолкава стартуе кваліфікацыйны адборачны турнір да юнацкага чэмпіянату Еўропы-2019. У 6-й групе згуляюць зборныя Беларусі, Расіі, Чэхіі і Грэцыі.

Аляксандр Антонаў — на пярэднім плане злева

Беларусы сёння правядуць матч з расіянамі, заўтра – з камандай Чэхіі, у суботу – з камандай Грэцыі. Галкіпер чэрвенскага “Коласа-Дарожніка” Аляксандр Антонаў заяўлены ў нашай зборнай пад першым нумарам.

Усе матчы з удзелам беларусаў можна паглядзець на канале YouTube.

Расклад трансляцый і спасылкі:

Расія – Беларусь, 27 сакавіка ў 20:00 https://youtu.be/SAX0UMoE2Ew

Беларусь – Чэхія, 28 сакавіка ў 17:00 https://youtu.be/4IPzkq2zQp4

Грэцыя – Беларусь, 30 сакавіка ў 17:00 https://youtu.be/jSEfZhEsNzs

Ігар АДАМОВІЧ. Фота са старонкі Беларускай асацыяцыі міні-футбола «УКантакце»  https://vk.com/bamf_belarus

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *