Фіялетавыя цюльпаны: вясна натхніла чэрвенскую мастачку Алёну Марцьянаву на новыя творы

Актуальное Культура

“Фіялетавыя цюльпаны”, “Памідоры чэры”, “Салодкія перцы” – гэта новыя карціны, якія стварыла мастачка з Чэрвеня Алёна Марцьянава сёлета ў сакавіку. Усе яны выкананы пастэллю.

Алёна кажа, што зварот да гэтага матэрыялу стаў нечаканасцю для яе самой, бо ніколі не лічыла яго сур’ёзным. Але аднойчы пад рукою апынуліся крэйда, пастэльная папера. І пачалі нараджацца карціны.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота са старонкі Алёны Марцьянавай у Facebook



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *