Дэпутаты зацвердзілі Інвестыцыйную праграму Чэрвенскага раёна на 2019 год

Актуальное Важное

Інвестыцыйная праграма Чэрвенскага раёна на 2019 год зацверджана на VІІІ сесіі раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання.

У пералік аб’ектаў, праектаванне, будаўніцтва і рэканструкцыю якіх сёлета плануецца ажыццяўляць за кошт сродкаў раённага бюджэту і іншых крыніц фінансавання, у прыватнасці, увайшлі 7 шматкватэрных жылых дамоў (4 – у Чэрвені, 2 – у Смілавічах, адзін – у аграгарадку Любішына), раёны індывідуальнай забудовы ў Чэрвені, вёсках Жураўкавічы, Валевачы і Кулікі, будынак ЗАГСа, дзіцячы садок і раённы краязнаўчы музей у Чэрвені.

Таксама запланавана рэканструкцыя будынка раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра ў Смілавічах, капітальны рамонт чэрвенскай гімназіі, добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый шматкватэрных дамоў у Чэрвені.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *