Чэрвенскі лясгас гатовы да нарыхтоўкі бярозавіку

Актуальное Новости

Як распавяла «Раённаму весніку» намеснік дырэктара лясгаса па ідэалагічнай рабоце Жанна Чарнавец, для падсочвання адведзена 10 участкаў, падрыхтавана амаль 5 тысяч поліэтыленавых мяшкоў. Засталося дачакацца спрыяльнага надвор’я.


Нарыхтоўваць бярозавік сёлета будуць у васьмі з дзевяці лясніцтваў. Усяго плануецца назапасіць яго 170 тон, з іх 20 — для рэалізацыі насельніцтву.
Пераважная большасць нарыхтаванага соку будзе пастаўляцца на Мінскі завод безалкагольных напіткаў і Чэрвенскі вытворча-харчовы завод.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *