Чэрвенскі “Колас” возьме ўдзел у сёлетнім чэмпіянаце Мінскай вобласці па футболу

Актуальное Спорт

Як паведаміў “Раённаму весніку” трэнер каманды Аляксандр Мрынскі, адпаведнае пацвярджэнне ўжо накіравана ў Федэрацыю футбола Мінскай вобласці.

Паводле яго слоў, вялікіх змяненняў у саставе “Коласа” сёлета не будзе. Бліжэйшым часам каманда пачне падрыхтоўку да чэмпіянату. У яе план уваходзяць і таварыскія матчы.

Апошнім часам чэрвенскі “Колас” паспяхова выступае на абласной футбольнай арэне. У 2015 годзе каманда стала чэмпіёнам Міншчыны, летась – сярэбраным прызёрам. Акрамя таго, чэрвенцы двойчы, у 2014 і 2017 гадах, былі фіналістамі розыгрышу Кубка вобласці.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *