Чэрвенскі “Колас-Дарожнік” перамог мінскую “Сталіцу-Юні” ў юнацкім чэмпіянаце Беларусі па міні-футболу

Актуальное Спорт

Гульня адбылася ў нядзелю ў спартыўным комплексе “Ігумен” Чэрвенскай СДЮШАР.

Нашы футбалісты выйгралі першы тайм з лікам 2:0. У пачатку сустрэчы вынікова згуляў на падстаўленні Захар Каражан, а на апошніх секундах перад перапынкам мяч у сетку варот мінчан прамым ударам з вуглавога даслаў Максім Сямашка.

У пачатку другога тайма госці здолелі скараціць разрыў у ліку – 2:1. За восем хвілін да заканчэння матча “Сталіца-Юні” вычарпала ліміт фалоў. У вароты мінчан быў прызначаны 10-мятровы штрафны ўдар. Але Мікалай Курбанаў не здолеў яго рэалізаваць. Неўзабаве чэрвеньцы атрымалі яшчэ адзін шанц забіць мяч з 10-мятровага. Гэтым разам штрафны дакладна выканаў Максім Сямашка – 3:1.

Напрыканцы сустрэчы госці пачалі гуляць у пяць палявых ігракоў, і ў адной з атак дамагліся поспеху. На апошняй хвіліне лік мог стаць роўным. На шчасце, наш галкіпер Аляксандр Антонаў адбіў 10-мятровы штрафны, які быў прызначаны ў вароты чэрвенцаў за перабор фалоў. 3:2 – перамога “Коласа-Дарожніка”!

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *