Панядзелак, які лічыцца цяжкім днём, сапраўды пачаўся для многіх чэрвенцаў з непрыемнасці. Жыхары дамоў і кватэр з цэнтральным водазабеспячэннем з самай раніцы засталіся без вады.
Як паведаміў “Раённаму весніку” дырэктар УП “Чэрвенская ЖКГ” Андрэй Уласевіч, выйшла са строю помпа на цэнтральнай воданапорнай вежы. На набыццё і ўстаноўку новай патрэбны час.
Паводле слоў Андрэя Уласевіча, камунальнікі разлічваюць аднавіць водазабеспячэнне да 14 гадзін.
Ігар АДАМОВІЧ