Будаўніцтва ЗАГСа ў Чэрвені ўзновяць на наступным тыдні

Актуальное Важное

Пра гэта паведаміў “Раённаму весніку” дырэктар Упраўлення капітальнага будаўніцтва Чэрвенскага раёна Уладзімір Ніціеўскі.

Будаўніча-мантажныя работы, якія будзе выконваць гомельскае ТАА “Строй МеДуСа”, уключаць у сябе змены ў канструкцыі мансарднай часткі, устаноўку ўваходных дзвярэй, афарбоўку фасада, унутраныя работы, наладку сістэм ацяплення і водазабеспячэння. Увод будынка ў эксплуатацыю запланаваны на сёлетні май.

Як растлумачыў Уладзімір Ніціеўскі, будаўніцтва ЗАГСа спынілі ў снежні 2017 года з-за адсутнасці фінансавання. Нядаўна для яго завяршэння выдаткавана 385 тысяч рублёў з абласнога бюджэту.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *