Алена Махнач: “Кожная гаспадарка раёна мае нявыкарыстаныя рэзервы ў вытворчасці малака”.

Аграрный сектор Актуальное

Такое меркаванне выказала ў гутарцы з карэспандэнтам “Раённага весніка” дырэктар эксперыментальнай базы “Натальеўск” Алена Махнач, каментуючы адно з палажэнняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №6 “Аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны”, выдадзенай ў пачатку сакавіка.

Дакумент, у прыватнасці,  прадугледжвае павялічэнне прадукцыйнасці дойнага статка ў гаспадарках. Да 2020 года яна павінна скласці не менш за 6000 кілаграмаў малака ў сярэднім ад каровы. Два сельгаспрадпрыемствы раёна – філіял “АграБокс Заатэх” СП “Унібокс” і эксперыментальная база “Натальеўск” – па выніках мінулага года ўжо дасягнулі малочнай прадукцыйнасці 6961 і 6370 кілаграмаў, адпаведна. Астатнім гаспадаркам давядзецца падцягвацца да іх узроўню.

– Задача не з лёгкіх, – лічыць Алена Махнач. – У паспяховай вытворчасці малака тры асноўныя складнікі: трывалая кармавая база, адладжаная праца па ўзнаўленню статка і належныя ўмовы ўтрымання жывёлы. Па ўсіх гэтых накірунках у кожнай гаспадаркі раёна яшчэ шмат нявыкарыстаных рэзерваў. У тым ліку – і ў нашай. Калі ў кормавытворчасці мы дасягнулі пэўнай стабільнасці і можам накарміць карову пад надой 8 тысяч кілаграмаў малака ў год, то па ўзнаўленню статка яшчэ ёсць над чым працаваць. Асаблівую ўвагу сёлета будзем надаваць і стварэнню камфортных умоў для жывёлы. Для нас гэта – актуальная праблема, паколькі летась цалкам перайшлі на круглагадовае стойлавае ўтрыманне дойнага статка…

 Падрабязнасці чытайце ў матэрыяле “Заўтра вёскі: праз эфектыўную вытворчасць – да ўстойлівага развіцця” (газета “Раённы веснік” за 16 сакавіка)



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *