Аўтапарк №20 узначаліў Аляксандр Мальчык

Актуальное Общество

Загадам генеральнага дырэктара ААТ “Мінаблаўтатранс” па ўзгадненню з Мінаблвыканкамам і Чэрвенскім райвыканкамам дырэктарам філіяла “Аўтапарк №20” прызначаны Аляксандр Мальчык.

Аляксандр Уладзіміравіч Мальчык нарадзіўся ў 1975 годзе ў Чэрвені. У 1996 годзе скончыў Мінскі індустрыяльна-педагагічны тэхнікум, у 2003 годзе – Магілёўскую школу міліцыі, у 2008 годзе – Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

З 1996 да 1998 года працаваў у ваенізаванай пажарнай службе. З 1998 да 2015 года – у Чэрвенскім РАУС. Прайшоў шлях ад тэхніка-крыміналіста да першага намесніка начальніка райаддзела – начальніка крымінальнай міліцыі. З 2015 года да прызначэння на пасаду дырэктара аўтапарка №20 узначальваў Бярэзінскі РАУС.

У 2012 годзе Аляксандру Мальчыку прысвоена спецыяльнае званне “падпалкоўнік міліцыі”. Указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ён узнагароджаны медалямі “За бездакорную службу” ІІ і ІІІ ступеняў.

Ігар АДАМОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *