Чэрвеншчына — сярод лідараў па адлічэннях у бюджэт

Общество

Чэрвенскі раён увайшоў у лік буйнейшых плацельшчыкаў падаткаў сярод рэгіёнаў Міншчыны за 2018 год. Ён заняў шостае месца па адлічэннях у кансалідаваны бюджэт пасля Мінскага, Салігорскага, Барысаўскага, Маладзечанскага і Дзяржынскага раёнаў.


Як паведаміла “Раённаму весніку” намеснік начальніка ўпраўлення па працы з плацельшчыкамі па Чэрвенскаму раёну інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Пухавіцкаму раёну Іна Курэйчык, летась ад суб’ектаў гаспадарання Чэрвеншчыны ў бюджэты ўсіх узроўняў паступіла 97,8 мільёна рублёў падатковых і непадатковых плацяжоў. Найбольшыя паступленні забяспечыла прадпрыемства “Нафтабітумны завод” – 62,8 мільёна рублёў. Гэта – 64 працэнты ад агульнай сумы плацяжоў.

Ігар АДАМОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *