На Чэрвеншчыне прымаюць меры для бяспечнага праходжання веснавой паводкі

Важное

Рашэннем раённага выканаўчага камітэта зацверджаны план асноўных мерапрыемстваў па папярэджанню веснавой паводкі, а таксама ліквідацыі яе магчымых наступстваў.


У адпаведнасці з ім, раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях разам з іншымі арганізацыямі павінны праверыць тэхнічны стан і гатоўнасць гідратэхнічных збудаванняў да праходжання паводкі. Да 20 лютага службам энерга- і газазабеспячэння, камунгасу неабходна прывесці ў гатоўнасць аварыйна-ўзнаўленчыя брыгады.

У перыяд паводкі адмысловая ўвага будзе надавацца ачыстцы ад снегу і лёду апор дарожных збудаванняў над рэкамі, а таксама — водапрапускных і гідратэхнічных збудаванняў. На выпадак магчымых падтапленняў прадугледжана арганізацыя бесперабойнага забеспячэння насельніцтва пацярпелых рэгіёнаў харчаваннем, пітной вадой, медыкаментамі, прадметамі першай неабходнасці.

Таксама ў раёне створана рабочая група на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Аляксандрам Гадуном, якая будзе выпрацоўваць рашэнні і каардынаваць дзеянні арганізацый і службаў у перыяд падрыхтоўкі да паводкі і яе праходжання.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *