Мікалай Мяшкоў заваяваў дыплом на фестывалі інструментальнай музыкі «Снегавік»

Актуальное Культура

Штогод адкрыты фестываль-конкурс інструментальнай музыкі «Снегавік» у Любані збірае каля паўсотні таленавітых музыкантаў. Перамога на ім для артыстаў асабліва ганаровая, бо ў склад журы ўваходзяць аўтарытэтныя ў свеце музыкі людзі.

Сёлета канкурсантаў ацэньвалі кампазітар, кандыдат педагагічных навук, выкладчык Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, прафесар Васіль Глубачэнка; саліст Беларускай дзяржаўнай філармоніі, выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, лаўрэат міжнародных конкурсаў Уладзіслаў Плігаўка і лаўрэат міжнародных конкурсаў, саліст Харкаўскай філармоніі Дзмітрый Жарыкаў.

Чэрвенскую дзіцячую школу мастацтваў прадставіў Мікалай Мяшкоў. Падтрымаць канкурсанта прыехалі яго бацька Віктар Мікалаевіч і выкладчык Алена Ліхадзіеўская. Юны акардэаніст выканаў «Арганную кампазіцыю» Дж. Джэймса і «Немудрагелісты матыўчык» С.Гардзейчыка. Яго выступ прынёс у скарбонку ўзнагарод навучэнцаў Чэрвенскай дзіцячай школы мастацтваў Дыплом ІІ ступені.

Арганізатары конкурсу таксама адзначылі Падзякай Алену Ліхадзіеўскую -за падрыхтоўку навучэнца да конкурсу.



1 комментарий по теме “Мікалай Мяшкоў заваяваў дыплом на фестывалі інструментальнай музыкі «Снегавік»

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *