Адзінаццаць каманд узялі ўдзел у чэмпіянаце раёна па валейболу: мацнейшыя — у Смілавічах

Актуальное Спорт

Адзінаццаць каманд узялі ўдзел у чэмпіянаце раёна па валейболу, які завяршыўся ў нядзелю фінальным турнірам у спартыўным комплексе “Ігумен” Чэрвенскай СЮДШАР.

На першым этапе спаборніцтвы праходзілі ў трох групах. З групы “А” (Чэрвенскі будаўнічы ліцэй), дзе гулялі гаспадары пляцоўкі, каманды лясгаса і камунгаса, у фінал выйшлі валейбалісты лясгаса. У групе “Б” (СШ №4) высвятлялі адносіны зборныя настаўнікаў і вучняў гэтай навучальнай установы, а таксама валейбалісты з Новых Зелянкоў. Тут мацнейшымі сталі настаўнікі чацвёртай школы. У групе «С» (Смілавіцкі сельгасліцэй) за выхад у фінал змагаліся каманды “Аграрны каледж -1” (выкладчыкі), “Аграрны каледж -2” (навучэнцы), валейбалісты сельгасліцэя і абедзвюх школ гарадскога пасёлка. Першае месца занялі спартсмены СШ №1.

Фінальны турнір праводзіўся па кругавой сістэме. Чэмпіянат выйграла каманда СШ №1 г.п. Смілавічы (на здымку), якая перамагла сапернікаў з СШ №4 і лясгаса – 2:0, 2:0. Другое месца, дзякуючы перамозе над камандай лясгаса, занялі валейбалісты СШ №4 г.Чэрвеня.

Лепшым іграком турніру стаў смілаўчанін Максім Ляшук (на здымку).

Сяргей ПРЫСТУПА, інструктар-метадыст
раённага фізкультурна-спартыўнага клуба.
Фота Дзяніса ІСАЕНКІ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *