Камісія па садзейнічанню занятасці: дзейсная дапамога

Важное Общество

Адбылося чарговае пасяджэнне раённай камісіі па садзейнічанню занятасці безработным грамадзянам. Тым, хто трапіў у раённую базу не занятых у эканоміцы, прапанавалі выйсце.

Акрамя членаў камісіі, якую ўзначальвае старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Лойка, на пасяджэнне запрасілі старшыняў сельвыканкамаў, каб яны ахарактарызавалі сямейнае становішча і праблемы непрацуючых. Напрыклад, Валянціна Таболіна не працуе толькі апошні год. У ліпені пойдзе на пенсію, а зараз дапамагае дачцэ гадаваць маленькага сына. Яўгену Пачасую з Грабёнкі дваццаць адзін год. Жыве з бацькамі. Працаваў у мясцовай гаспадарцы слесарам, але хоча змяніць спецыяльнасць.

Згадзіўся ў сакавіку па накіраванню сектара занятасці насельніцтва ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне паехаць вучыцца на курсы ў Мінск, каб набыць прафесію электрагазазваршчыка. Сяргей Мельнікаў з Новых Зелянькоў звярнуўся ў камісію з просьбай дапамагчы знайсці работу. Мае навыкі розных спецыяльнастей, але на працу ў мясцовую гаспадарку не бяруць. Ёсць праблемы з алкаголем. Нават на пасяджэнне камісіі ён прыйшоў ”пад градусам”. Пры ўмове кадзіроўкі, старшыня камісіі Мікалай Лойка абяцае мужчыне замовіць слова перад старшынёй гаспадаркі і дапамагчы Сяргею працаўладкавацца. Вользе Касцян з Астравоў, маці двух сыноў, прапанавалі нават два выйсця: пасаду прадаўца-кансультанта ў магазін “Узбекскія рады” і курсы па спецыяльнасці “повар-кандытар”, якія аплоціць раённы сектар занятасці.

Святлана Шкіронак з Новых Зелянькоў не працуе ўжо два гады. Жыве на ўтрыманні мужа, вядзе гаспадарку. Праходзіць абследаванне ў бальніцы па афармленню інваліднасці. Іван Лісіца з Осава выконвае розныя сезонныя работы, добра вяжа венікі. Прапанавана зарэгістравацца рамеснікам, каб не плаціць падатак на дармаедства. Дзянісу Піскунову з Дамавіцка на пасяджэнні выдалі накірунак на працу ў эксперыментальную базу “Натальеўск” трактарыстам. Андрэй Алісейчык з Клінка таксама атрымаў накірунак на працу ў ААТ “10 з’езд Саветаў” жывёлаводам. Хрысціне Асонавай з Чэрвеня прапанавалі, па-першае, стаць на ўлік, як беспрацоўная, потым будзе вырашана пытанне з накірункам на курсы для набыцця спецыяльнасці. Занятасць у сваёй гаспадарцы пацвердзіла Тамара Няхай з вёскі Вялікая Ганута. Разам з мужам яны апрацоўваюць гектар зямлі. Андрэю Карнейчыку з Іванічаў на камісіі параілі звярнуцца да фермераў з вёскі Чырвоны Бераг. Там патрэбны работнікі.

Падводзячы вынікі пасяджэння, Ірына Шаўчэнка, спецыяліст Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, якая брала ўдзел у рабоце камісіі, адзначыла дзелавы лад размовы і рэальнасць дапамогі грамадзянам, якія трапілі ў няпростую жыццёвую сітуацыю.

Галіна ГАМЕЗА.
Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *