Ашукваў смілаўчан — атрымаў тры гады за махлярства

Общество

Суд Чэрвенскага раёна вынес прысуд былому намесніку дырэктара школы па выхаваўчай рабоце ў гарадскім пасёлку Смілавічы за махлярства.
У перыяд з сакавіка 2014 па кастрычнік 2016 года ён браў грошы ў доўг, у тым ліку ў сваіх ранейшых калег, і не вяртаў іх. Такім чынам было падманута 15 чалавек на агульную суму 7 тысяч рублёў. Мужчына прасіў пазычыць яму грошы для пагашэння крэдыту, будаўніцтва кватэры ў кааператыве. Але насамрэч ён прайграваў атрыманыя сумы на стаўках у букмекерскай канторы.

 

Таксама, працуючы на пасадзе намесніка дырэктара, мінчанін ашукаў двух навучэнцаў, якім прапанаваў пуцёўкі па 60 рублёў у аздараўленчы лагер. Грошы ўзяў, але ніякай паездкі нават не планавалася. Пасля звароту бацькоў і разбіральніцтва яго звольнілі з пасады.

Суд прызначыў абвінавачванаму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін 3 гады з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. У карысць пацярпелых будуць спагнаныя грашовыя сумы ў кошт пакрыцця маёмаснай шкоды і кампенсацыі маральнай шкоды. Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

І. УЛАДЗІМІРАЎ



1 комментарий по теме “Ашукваў смілаўчан — атрымаў тры гады за махлярства

  1. А почему новость без указания фамилии осужденного? Все кто в теме, конечно, знают этого молодого географа, победителя районного конкурса «Учитель года». Но ведь статьи для массового читателя. Которые без опубликования фамилии имеют право подумать на других заместителей директоров школ г.п. Смиловичи, чему, например, я был свидетелем.
    Странная у газеты «толерантность». Имя преступника (по решению суда) они скрывают. А то, что законопослушных граждан намеками заставляют оправдываться, их это не заботит.
    Журналисты.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *