Адзіны Дзень інфармавання: пра занятасць, пажарную бяспеку і не толькі

Важное Общество

У рамках адзінага Дня інфармавання насельніцтва адбылася сустрэча прадстаўнікоў працоўных калектываў чэрвенскіх друкарні, рэдакцыі газеты «Раённы веснік», цэнтральнай раённай бібліятэкі і дзіцячай школы мастацтваў з галоўным спецыялістам аддзела эканомікі райвыканкама Любоўю Булойчык і намеснікам начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксеем Батурам.

Любоў Булойчык распавяла пра магчымасці дадатковай занятасці без рэгістрацыі ў якасці суб’екта прадпрымальніцтва. Аляксей Батура засяродзіўся на аналізе сітуацыі з пажарамі ў раёне і мерах супрацьпажарнай бяспекі, якія неабходна выконваць.


У сустрэчы таксама ўзяла ўдзел і выступіла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэлагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама Вольга Топдземір (на здымку).

Ігар Адамовіч. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *