У полі зроку – работа аглядных камісій

Важное Общество

У Любішына адбыўся семінар па павышэнні эфектыўнасці дзейнасці аглядных камісій і іх узаемадзеянні з суб’ектамі прафілактыкі для папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх на тэрыторыі Чэрвенскага раёна.

У мерапрыемстве ўдзельнічалі начальнік Мінскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Сяргей Лапановіч, намеснік старшыні райвыканкама Ала Шахоцька, начальнік Чэрвенскага РАНС Вячаслаў Саўковіч, старшыні камісій і прадстаўнікі іншых суб’ектаў прафілактыкі.

— У 2018 годзе ў вобласці колькасць пажараў па прычынах, звязаных з эксплуатацыяй электраабсталявання, пячнога ацяплення, з неасцярожным абыходжаннем з агнём, павялічылася, — канстатаваў Сяргей Лапановіч. — Акрамя таго, павялічылася і колькасць грамадзян, якія загінулі на пажарах, будучы ў стане алкагольнага ап’янення.
Па словах начальніка абласнога ўпраўлення МНС, калі камісіі на месцах будуць вынікова працаваць, то сітуацыя зможа стабілізавацца — і на ўзроўні Чэрвенскага раёна, і на ўзроўні Мінскай вобласці. Пры гэтым Сяргей Лапановіч падкрэсліў важнасць сумеснай працы органаў улады і суб’ектаў прафілактыкі.

— Наша задача — зайсці ў кожнае домаўладанне і праінфармаваць зацікаўленых аб наяўных там праблемах, — сказаў ён. — У сваю чаргу, задача зацікаўленых – участковага інспектара міліцыі, урача, энергетыка і іншых — правесці работу па свайму накірунку дзейнасці.

Па арганізацыі дзейнасці камісій распрацаваны метадычныя рэкамендацыі. У іх аснову пакладзены тры дакументы — Законы «Аб пажарнай бяспецы» і «Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў», пастанова Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь №571 «Аб зацвярджэнні палажэнняў аб пазаштатных пажарных фарміраваннях і аглядах супрацьпажарнага стану жылых дамоў у населеных пунктах».

— У дакументах прапісана, якія мерапрыемствы павінен праводзіць кожны суб’ект прафілактыкі, — нагадаў Вячаслаў Саўковіч. — Асноўнай мэтай прафілактычнай работы ў жыллёвым фондзе з’яўляецца выяўленне прычын і ўмоў, якія спрыяюць гібелі ад знешніх прычын, у тым ліку і ад пажараў, і прыняцце мер, накіраваных на іх ліквідацыю.
Адной з абмеркаваных на семінары тэм сталі ўлік і аналіз работы камісій. Сваім вопытам у гэтым кірунку падзялілася старшыня Калодзежскага сельвыканкама Людміла Пасудзеўская. Летась на тэрыторыю гэтага сельсавета падраздзяленні МНС толькі адзін раз выязджалі на тушэнне пажару (на аўтатранспарце), абышлося без загінуўшых.
У завяршэнне семінара адбылася дзелавая гульня, прызваная, у першую чаргу, выпрацаваць алгарытмы ўзаемадзеяння суб’ектаў прафілактыкі па папярэджанні пажараў: удзельнікі гульні рашалі сітуацыйныя задачы, заснаваныя на рэальных выпадках.

Сняжана Каўгарэня.
Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *