Навіны: вакзал у Варшаве назвалі ў гонар Станіслава манюшкі

Общество

З 5 студзеня чыгуначны вакзал “Варшава Цэнтральная” ў сталіцы Польшчы, на які прыязджаюць цягнікі з Беларусі, афіцыйна пачаў насіць імя нашага славутага земляка Станіслава Манюшкі.

 

Як паведамляе польскае Radio Zet, ініцыятарамі гэтага выступілі актывісты Таварыства аматараў музыкі вялікага кампазітара. Ідэю вырашылі ўвасобіць у жыццё менавіта сёлета, бо ў гонар 200-годдзя з дня нараджэння заснавальніка беларускай оперы сенат Польшчы аб’явіў 2019 год годам Манюшкі.

Ігар Адамовіч



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *