«Наш жывёлавод» у экперэментальнай базе «Натальеўск»

Аграрный сектор Общество

Эксперыментальная база “Натальеўск” адкрыла раённыя мерапрыемствы рэспубліканскай акцыі “Наш жывёлавод” невыпадкова. Гаспадарка здаўна ўтрымлівае на Чэрвеншчыне пазіцыі лідара па вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі.


Вось і летась тут атрымалі больш за ўсіх малака – 10 тысяч 905 тон. Сярод лепшых у раёне – і прадукцыйнасць дойнага статка – 6370 кілаграмаў у сярэднім ад каровы. Ферма “Натальеўск” у мінулым годзе па гэтаму паказчыку дасягнула 6500 кілаграмаў малака, а малочнатаварны комплекс “Любішына” перасягнуў сямітысячны рубеж надояў.
Дзякуючы за працу ўсім, хто сабраўся на ўрачыстасць, намеснік дырэктара гаспадаркі па жывёлагадоўлі Сяргей Галец падкрэсліў, што за дасягнутымі поспехамі – карпатлівая праца кожнага работніка галіны. Ён таксама выказаў спадзяванне на тое, што жывёлагадоўля ў “Натальеўску” і надалей будзе дынамічна развівацца, забяспечваючы эканамічны дабрабыт сельгаспрадпрыемства.

Ад імя раённага выканаўчага камітэта жывёлаводаў прывітала начальнік аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Лідзія Шчацінка. Яна, у прыватнасці, зазначыла, што па-сапраўднаму адчуць, наколькі складаная і напружаная праца ў работнікаў фермаў, можа толькі той, хто жыве і шчыруе побач з імі.

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Ларыса Ефіменка распавяла аб тым, што кіраўніцтву гаспадаркі няпроста было вызначыць лепшых сярод вялікага калектыву жывёлаводаў. Таму ўрачыстаму мерапрыемству папярэднічалі сходы на фермах, на якіх самі работнікі дэлегавалі сюды сваіх прадстаўнікоў.

Прафсаюзны лідар выказала задавальненне тым, што акцыя “Наш жывёлавод” дае магчымасць ушанаваць людзей, якіх, у параўнанні з хлебаробамі, нярэдка абыходзяць увагай.
Ларыса Ефіменка ўручыла Удзячныя лісты ветэрынарнаму ўрачу МТК «Любішына» Кацярыне Арцёменка, брыгадзіру МТК «Любішына» Яўгену Каражану, аператару машыннага даення кароў МТФ «Натальеўск» Таццяне Ахрамовіч, тэхніку-асемянатару МТК «Любішына» Алене Учаевай і трактарысту-машыністу фермы «Дубок» Юрыю Сёмкіну.

Удзячныя лісты ад адміністрацыі і прафкама гаспадаркі, а таксама каштоўныя падарункі атрымалі брыгадзір МТФ “Натальеўск” Ніна Бабок, аператар машыннага даення кароў МТК “Любішына” Наталля Пархомчык, лабарант МТК “Любішына” Галіна Вяргейчык, ветурач МТК “Любішына” Мікалай Курэйчык, жывёлавод фермы “Калодзежы” Ганна Філіповіч, аператар машыннага даення кароў МТФ “Дамавіцк” Вольга Лепеш, тэхнік-асемянатар МТФ “Дамавіцк” Ала Клындзюк, брыгадзір фермы “Калодзежы” Людміла Радыёнава, трактарысты-машыністы фермы “Дубок” Валерый Шышонак, Мікалай Лукуцін, Аляксандр Семяновіч і Аляксандр Паўлішын, жывёлавод па догляду за цялятамі МТФ “Натальеўск” Ала Бабіч, тэхнік-асемянатар МТФ “Натальеўск” Людміла Пяхота, ветфельчар МТФ “Натальеўск” Святлана Лучонак, жывёлавод па догляду за цялятамі МТК “Любішына” Алена Кладкевіч, памочнік брыгадзіра МТК “Любішына” Станіслаў Лугоўскі, жывёлавод МТФ “Дамавіцк” Валянціна Куздэрка, брыгадзір МТФ “Дамавіцк” Зінаіда Шчэрбач, ветурач МТФ “Дамавіцк” Вольга Клындзюк, тэхнік-асемянатар МТФ «Дамавіцк» Ірына Крук, брыгадзір фермы “Дубок” Алена Жаўняровіч і ветфельчар МТК “Любішына” Віталь Карасёў. Яшчэ 26 жывёлаводаў атрымалі ад гаспадаркі каштоўныя падарункі.

Цудоўным аздабленнем свята сталі песні ў выкананні салістаў раённага Цэнтра культуры і адпачынку Міхаіла Шчэрбача, Надзеі Чарніцкай, Андрэя Хурсевіча і мясцовага самадзейнага спевака, брыгадзіра фермы «Асінаўка» Ігара Глухенькага.

Ігар АДАМОВІЧ.
Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *