Яўген Яблонскі падпісаў новы кантракт з ФК БАТЭ

Минщина спортивная Новости

 

Пра гэта паведаміў напярэдадні Новага года афіцыйны сайт барысаўскага клуба.

Выхаванец чэрвенскага футбола паўабаронца Яўген Яблонскі пачынаў гуляць за дубліруючы састаў БАТЭ. У асноўным складзе дэбютаваў у 2014 годзе.

За гэты час наш зямляк правёў у форме барысаўчан 153 афіцыйныя матчы, забіў 4 мячы, аддаў 9 галявых перадач. Яўген Яблонскі разам з БАТЭ пяць разоў станавіўся чэмпіёнам краіны, уладальнікам Кубка Беларусі і тройчы – Суперкубка. Таксама ён па два разы ўдзельнічаў у групавых стадыях Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы.

Ігар Адамовіч



1 комментарий по теме “Яўген Яблонскі падпісаў новы кантракт з ФК БАТЭ

  1. Настоящий спортивный герой нашего района, молодец

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *