Дом-интэрнат: тут вучацца жыць як усе

Актуальное Общество

Іх лічаць не такімі, як усе. Знешне яны амаль нічым не адрозніваюцца ад тых, каго мы сустракаем кожны дзень. Аднак, на жаль, у іх парушаная псіхіка. Зрэшты, ад такога крутога павароту ў жыцці не застрахаваны ніхто. Кагосьцігэтая бяда напаткала ўжо ў сталым узросце.

А здараецца,што душэўнага здароўя ў чалавека не хапае яшчэ з нараджэння.

што ад такіх людзей трэба трымацца далей. Але ж яны ні ў чым не вінаватыя. Яны таксама могуць і ўмеюць кахаць, радавацца жыццю, весці хатнюю гаспадарку, ствараць нешта новае. Проста ім не пашанцавала, аднак гэта не можа служыць важкай прычынай для непрымання ў соцыуме. Такім людзям дапамагае стаць больш паўнавартаснымі членамі грамадства, вучыць іх жыць, як усе, калектыў Чэрвенскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната.

Сёння гэтая ўстанова ўяўляе сабой добраўпарадкаваны міні-пасёлак, на тэрыторыі якога месціцца адміністратыўна-жылы корпус, два дамы для самастойнага пражывання, харчовы блок, гараж, воданапорная вежа, кацельня, рэабілітацыйна-працоўныя майстэрні, зоны адпачынку, храм Амфілохія Пачаеўскага, спартыўная пляцоўка. Яна разлічана на пражыванне 315 чалавек.

Дырэктар дома-інтэрната Уладзімір Семіжон:

— Зараз у нас створаны добрыя ўмовы для пражывання насельнікаў. І наша задача – зрабіць іх максімальна камфортнымі, каб палепшыць якасць іх жыцця. Мы імкнёмся падыходзіць да гэтага дэталёва. Напрыклад, перш, чым паставіць душавую кабіну, пральную машыну-аўтамат, мяркуем, дзе больш зручна будзе людзям. Вучым сваіх падапечных, як правільна ўсім гэтым карыстацца, каб яны маглі самастойна сябе абслугоўваць.

Добра абсталявана і наша сталовая. У ёй створаны ўмовы для таго, каб нашы падапечныя маглі атрымліваць асабістае харчаванне, якое назначаецца ўрачамі. Для напрацоўкі навыкаў прыгатавання ежы абсталявана кухня, дзе кожны, хто мае магчымасць, можа самастойна яе прыгатаваць. Для персаналу створаны бытавыя пакоі, есць мікрахвалявыя печы, чайнікі.

У многім нам дапамагаюць спонсары – дабрачынны фонд “Добра тут” – ірландскай арганізацыі “Барренский чернобыльский проект”. Яго дырэктар Ліам О’Мара і валанцёры шмат зрабілі па рамонту нашых будынкаў. Два домікі для самастойнага пражывання пабудавалі таксама ірландцы. Гэта 12 ложка-месцаў. Таксама ўдзячны Клубу жонак паслоў, якія прадаставілі абсталяванне для кухні і медыцынскіх кабінетаў, памперсы.

Італьянцы дапамаглі нам з аранжэрэяй. Яе маем намер выкарыстоўваць і як дапамогу пры навучанні, знаёмства з экзатычнымі раслінамі, так і як зону адпачынку. Побач з аранжэрэяй будзем рабіць вадападзікі, светамузыку. Ёсць у нас два гектары зямлі, дзе вырошчваем агародніну для сябе. Галандцы дапамагаюць нам з насеннем. Сёлета самі нарыхтавалі 40 тон бульбы, атрымалі нядрэнны ўраджай яблыкаў. Агуркі вырасцілі, памідоры. У гэтым годзе пасадзілі крыху трускалак, будзем пашыраць іх пасяўныя плошчы. І кветкі вырошчваем. Наогул, уся тэрыторыя размеркавана па групах. За яе добраўпарадкаваннем сочаць пражываючыя.
Мы не забараняем ім трымаць хатнюю жывёлу, некаторыя вырошчваюць нават трусоў. У мінулым годзе завялі птушак – фазанаў і паўлінаў, пабудавалі ім клеткі. Спансіраваў гэта мінчанін.

Зоя Яблонская, ўрач псіхіятр-нарколаг:

— У адрозненне ад звычайнай паліклінікі, мы працуем з аднымі і тымі ж пацыентамі. Іх дыягназы вядомыя, хворыя знаходзяцца пад пастаянным медыцынскім наглядам.
Але ж яшчэ людзі хварэюць, напрыклад, прастудай, гіпертаніяй. Тады пры неабходнасці звяртаемся па дапамогу ў раённую бальніцу. Возім на кансультацыі, робім аналізы, калі трэба —адпраўляем у Мінск, нават у Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр.

Маргарыта Кранцова-Якубоўская, загадчык аддзялення пражывання, якое суправаджаецца:

—У нас створаны вучэбны клас, дзе мы вучым чытаць, пісаць, лічыць. Прыгадваем забытыя старыя веды, тыя, што нашы пражываючыя атрымалі раней: хто ў дзіцячым доме-інтэрнаце, хто ў школе. Паступова вучым адаптацыі да жыцця, быту. Выкарыстоўваем практычную матэматыку: як разлічыцца ў магазіне, колькі неабходна шпалераў на пакой, як падлічыць заробак, бюджэт. Такая матэматыка крыху складаная для нашых выхаванцаў, але яны пакрысе яе асвойваюць. Выкарыстоўваем падручнік па бяспецы жыццядзейнасці, які стварылі самідзе тлумачыцца, як сябе паводзіць у розных крытычных сітуацыях, напрыклад, калі праваліўся пад лёд.

Марына Якубоўская, старшая медсястра:

— Акрамя сваіх непасрэдных службовых абавязкаў, вяду гурток, дзе нашы падапечныя сваімі рукамі робяць розныя ўпрыгажэнні для выстаў і пакояў інтэрната. Навучанне пачыналі з майстэрняў. Адкрылі мастацкую, сталярную, швейную і музычную залу. Закупілі для іх апаратуру і актыўна працуем. Аб гэтым сведчаць выставы, удзел у конкурсах і г.д. Пабудавалі летнюю эстрадную пляцоўку — амфітэатр. Гэтым летам тут кожны тыдзень ладзіліся канцэрты. Да нас прыходзілі нават жыхары навакольных вёсак. Марына Сіняўская, харавы дырыжор па адукацыі, арганізатар гуртковай работы. Кіруе створаным у інтэрнаце творчым калектывам “Дарящие радость”. Нашых артыстаў успрымаюць, як здаровых людзей. Запрашаюць на святы.

Уладзімір Семіжон:

-Мы не спыняемся на нашых набытках. Абмяркоўвем планы на будучыню. Так, у першую чаргу маем намер набыць ліфт, які неабходны для інвалідаў-калясачнікаў, дызель-генератар, для малападвіжных людзей — поручні, для ляжачых — два пад’ёмнікі, апарат, які вырабляе дэзынфіцыруючыя сродкі. У планах — аднаўленне сада, а таксама набыццё спецыяльнага абсталявання для захоўвання вырашчанага ўраджаю.
Упэўнены, што мы рэалізуем ўсе планы з нашым дружным зладжаным калектывам, працэнтаў трыццаць якога складаюць так званыя старажылы і працуюць тут шмат год. Гэта Галіна Марціновіч, Тамара Мурашка, Тамара Новік, Святлана Рэуцкая. Дзякуй ім, а таксама ўсім нашым работнікам за тое, што яны дапамагаюць падапечным інтэрната адаптавацца ў грамадстве, не замыкацца ў чатырох сценах і жыць, як усе.

Таццяна МАРЦЬЯНАВА.
Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *