Чытачы пра газету: дзякуй за тое, што мы разам!

Актуальное

З усіх перыядычных выданняў, якія выпісвае наша сям’я, асабіста я, нароўні з галіновай “Беларускай лясной газетай”, аддаю перавагу “раёнцы”.

Кожны нумар газеты прадуманы, насычаны публікацыямі разнастайнай тэматыкі, якія цікавыя людзям самага рознага ўзросту. Шмат увагі надаецца простым працаўнікам, іх поспехам, добрасумленнаму стаўленню да справы.

З рэдакцыяй “Раённага весніка” ў нас склаліся трывалыя партнёрскія стасункі, што вельмі каштоўна. Прыемна бачыць у газеце расповеды аб тым, што адбываецца непасрэдна ў нашым лясгасе, чым жывуць людзі, якія захады робяцца кіраўніцтвам установы для далейшага развіцця прадпрыемства і паляпшэння ўмоў працы калектыву.

Дзякуй карэспандэнтам “раёнкі” за шчырасць і чулае стаўленне да герояў публікацый. На працягу многіх гадоў журналісты і тэхнічныя работнікі газеты аддаюць часцінку свайго сэрца і творчага натхнення жыхарам раёна. Кожны з іх – сапраўдны прафесіянал і майстар сваёй справы.

У “Раённага весніка” – выдатная доўгая гісторыя. Сто гадоў у дыялогу з чытачом – зайздросны для газеты лёс. З “раёнкай” знітавана жыццё некалькіх пакаленняў, якія шанавалі і шануюць яе за ўвагу да патрэб людзей, за прафесіяналізм і аб’ектыўнасць.

Жадаю, каб газета не згубілася ў віры сучасных тэхналогій, надалей радавала нас разнастайнасцю і інфармацыйнасцю. Калектыву рэдакцыі – моцнага здароўя і творчага натхнення, росквіту, прымнажэння добрых традыцый і павелічэння чытацкай аўдыторыі! Дзякуй за тое, што мы разам!

Жанна ЧАРНАВЕЦ, намеснік дырэктара Чэрвенскага лясгаса па ідэалагічнай рабоце



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *