ААТ “Раванічы”: зімовыя клопаты пра… кукурузу

Аграрный сектор Актуальное

У гаспадарках раёна працягваецца падрыхтоўка трактароў, глебаапрацоўчай і пасяўной тэхнікі да веснавых палявых работ. Грунтоўна падышлі да гэтай справы ў ААТ “Раванічы”.


– На сёння маем стопрацэнтную гатоўнасць энерганасычаных трактароў, – распавёў дырэктар гаспадаркі Сяргей Кіпець. – У пасяўной будуць удзельнічаць тры “МТЗ-3522” (два з іх – новыя), два “МТЗ-3022”, а таксама “Фэндт”, які мы ўзнавілі, замяніўшы рухавік. Гэтай тэхнікі дастаткова, каб паспяхова правесці яравую сяўбу.

Зараз даводзім да ладу кукурузныя сеялкі: кіраўніцтвам раёна пастаўлена задача завяршыць іх рамонт да 1 лютага. Дзве сеялкі ўжо гатовыя да выхаду ў поле, яшчэ дзве, якія некалькі гадоў не выкарыстоўваліся, зараз узнаўляем. Гэта дасць магчымасць пасеяць планавыя 800 гектараў кукурузы ў спрыяльныя агратэхнічныя тэрміны.

У планах на люты – рамонт зерневых сеялак, культыватараў, плугоў, дыскатараў. Разлічваем своечасова паставіць усю тэхніку на лінейку гатоўнасці. Тым больш, што сёлета атрымалі адчувальную фінансавую падтрымку ад райвыканкама: на рамонтныя работы нам выдаткавана 68 тысяч рублёў.

Занатаваў Ігар АДАМОВІЧ.
Фота аўтара

На здымку: кукурузную сеялку рамантуюць механізатары Мікалай Каральчук і Юрый Сасункевіч.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *