Сельгаспрадпрыемствы: спачатку рамонт, потым адпачынак

Аграрный сектор Актуальное

Адзін з галоўных клопатаў сельгаспрадпрыемстваў у міжсезонны перыяд –  рамонт тэхнікі. У эксперыментальнай базе “Натальеўск” арганізавалі яго практычна адразу пасля завяршэння восеньскіх палявых работ.

– У нас даўно склалася так, што механізатары з дапамогай слесараў і зваршчыкаў спачатку даводзяць да ладу трактары, на якіх працуюць, і прычапныя агрэгаты да іх, а потым ідуць у чарговы адпачынак, – распавядае загадчык майстэрняў Ігар Нагорны.

– Вось і сёлета ўжо адрамантавалі і паставілі на захоўванне 4 плугі. Таксама адрамантаваны чатыры энерганасычаныя трактары “МТЗ-3022”, завяршаецца рамонт пятага. Зараз набываем запчасткі для сеялак, глебаапрацоўчых агрэгатаў і рамантуем іх.

Акрамя таго, пачалі ўжо і рамонт кормаўборачных комплексаў “КЗР”. Вытворцы гэтай тэхнікі даюць гаспадаркам магчымасць набываць запчасткі на яе без перадаплаты, у залік здадзенай на перапрацоўчыя прадпрыемствы малочнай прадукцыі…
Станоўча ацэніў арганізацыю падрыхтоўкі да веснавых палявых работ у эксперыментальнай базе “Натальеўск” начальнік раённай інспекцыі Дзяржтэхнагляду Мікалай Капальнюк.

У каментарыі “Раённаму весніку” ён адначыў, што своечасовы рамонт тэхнікі, асабліва трактароў, дазволіць гаспадарцы паспяхова прайсці ў сакавіку наступнага года планавы тэхагляд і без прамаруджвання ўключыцца ў пасяўную.

Ігар Адамовіч.
Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *