Раённы Цэнтр культуры і адпачынку: інтэлектуальныя і творчыя асобы на галоўнай ёлцы раёна

Актуальное

Яна адбылася ў чацвер у раённым Цэнтры культуры і адпачынку. Па традыцыі на яе запрасілі пераможцаў і ўдзельнікаў раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных алімпіяд і творчых конкурсаў, спартыўных і інтэлектуальных спаборніцтваў, адораных музыкантаў і танцораў.

Яны атрымалі салодкія падарункі ад кіраўніцтва раёна і прафсаюзных арганізацый. Вітала дзяцей і падлеткаў намеснік старшыні райвыканкама Ала Шахоцька. Яна пажадала ім поспехаў, здзяйсненняў мар, добрых паводзін і значных перамог.

-Вучыцеся добра, выконвайце парады бацькоў і настаўнікаў, памятайце, вы – будучае нашай краіны, — сказала Ала Канстанцінаўна.

Перад юнымі гледачамі развярнулася цікавае тэатралізаванае дзейства пра сучаснага юнака, які вельмі любіў рабіць сэлфі і выкладваць потым знятыя ролікі на YouTube. Падчас прыгод дзеці разгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні, гулялі паветранымі шарыкамі. Весялосць і навагодні настрой панавалі ў зале.

Галіна ГАМЕЗА.
Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *