Хто самы спрытны і дужы ў раёне?

Актуальное Молодежная политика Спорт

30 чалавек з нашага раёна выканалі сёлета нарматывы, прадугледжаныя Дзяржаўным фізкультурна-аздараўленчым комплексам Рэспублікі Беларусь. Сярод тых, хто атрымаў нагрудны значок «Спартыўная змена» і пасведчанне да яго — дзевяцікласніца СШ №4 г.Чэрвеня Аліна Вяснянка (на здымку).

У адпаведнасці з загадам Міністра спорту і турызму, за выкананне нарматываў, прадугледжаны Дзяржаўным фізкультурна-аздараўленчым комплексам Рэспублікі Беларусь, нагруднымі значкамі і пасведчаннямі да іх адзначаны:

 

значком “Алімпійскія надзеі” – вучні гімназіі №1 г.Чэрвеня Ганна Сюбарава, Карына Тарасік, Арцём Сасункевіч, Міхаіл Маковіч, Юлія Журовіч і Павел Хінаў;
значком “Спартыўная змена” – навучэнкі Смілавіцкага аграрнага каледжа Маргарыта Шалковіч і Наталля Маціеўская, навучэнец Смілавіцкага сельгасліцэя Мікіта Крумкач, вучань СШ №1 г.п. Смілавічы Дзмітрый Ісакаў, вучні Руднянскай школы Даніла Ерахавец і Анастасія Зыль, вучаніца Новазелянкоўскай школы Анастасія Палянская, вучаніца гімназіі №1 г.Чэрвеня Паліна Лупянкова, вучаніца СШ №4 г.Чэрвеня Аліна Вяснянка, вучні СШ №3 г.Чэрвеня Назар Шукан і Валерыя Качан;

значком “Фізкультурнік Беларусі” – работнікі прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый раёна, спартсмены: Сяргей Купровіч, Аляксандр Верын, Павел Клындзюк, Максім Шалабнёў, Аляксандр Мрынскі, Надзея Буднік, Уладзіслаў Вайтэнка, Руслан Вішняк, Алеся Кавалёнак, Ірына Паўлюкевіч, Андрэй Брагінец, Аляксандр Валчок і Алег Сініцын.
Дзяржаўны фізкультурна-аздараўленчы комплекс Рэспублікі Беларусь заснаваны ў 2014 годзе як адпаведнік комплексу «Гатоў да працы і абароны», што існаваў у часы СССР. Нарматывы для здачы (у залежнасці ад узросту і полу) уключаюць у сябе скачок у даўжыню з месца, нахіл уперад, згінанне і разгінанне рук ва ўпоры, падыманне тулава са становішча лежачы на спіне, падцягванне на перакладзіне, чаўночны бег 4 х 9 метраў, бег на 30, 800 метраў, 1, 1,5, 3 кіламетры, а таксама на час (6 хвілін).

Як зазначыў старшыня раённага фізкультурна-спартыўнага клуба Сяргей Прыступа, укласціся ў нарматывы здольны далёка не кожны. Сёлета іх здавалі больш за пяць тысяч жыхароў раёна, пераважна навучэнцы і школьнікі. І толькі пералічаным уладальнікам значкоў спадарожнічаў поспех.

І. УЛАДЗІМІРАЎ