Дзень инвалідаў: яны здольныя быць карыснымі грамадству

Актуальное

У мінулую пятніцу ў Чэрвенскім раённым цэнтры культуры і адпачынку адбылося мерапрыемства, прысвечанае Дню інвалідаў. Падрыхтавалі яго людзі з абмежаванымі магчымасцямі, чым пацвердзілі, што ім пад сілу многае.

Распачала ўрачыстасць начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Чэрвенскага райвыканкама Алена Калтовіч. Яна адзначыла, што Дзень інвалідаў – гэта напамін пра тое, што ёсць людзі, якія маюць патрэбу ў падтрымцы дзяржавы, тых, хто побач з імі, а таксама яшчэ адна нагода прыцягнуць увагу да праблем людзей з абмежаванымі магчымасцямі, якія жывуць сярод нас. Сістэма аказання дапамогі і падтрымкі інвалідам, комплекс сацыяльна-рэабілітацыйных мер дазваляюць многім пераадолець наступствы захворванняў і аднавіць працаздольнасць, — падкрэсліла Алена Анатольеўна. Яна таксама падзякавала сацыяльным работнікам, настаўнікам, выхавальнікам, урачам — ўсім, хто дорыць гэтым людзям цяпло і ўвагу, хто неабыякавы да іх праблем, клапоціцца пра дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, дапамагае ім вырасці адукаванымі і замацавацца ў абранай сферы дзейнасці. Нягледзячы на свае немачы, гэтыя людзі яшчэ раз даказалі, што здольныя быць карыснымі грамадству, займаць актыўную жыццёвую пазіцыю, дабівацца значных поспехаў у вучобе, мастацтве, спорце і ў прафесійнай дзейнасці.

Пацвярджэнне гэтаму — выстава і канцэрт, падрыхтаваныя выхаванцамі Чэрвенскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, пражываючымі у Чэрвенскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце, наведвальнікамі аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання інвалідаў Чэрвеньскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Яны паказалі, што сапраўды ўмеюць многае. На выставе – розныя вырабы з керамікі і паперы, вязаныя і вышываныя сурвэткі і шкарпэткі, кошыкі і вазы, навагоднія цацкі і шмат іншага. Жадаючыя мелі магчымасць набыць сувеніры.

Дружна апладзіравалі ўдзельнікі мерапрыемства самадзейным артыстам, якія спявалі, ставілі сцэнкі, чыталі вершы, танцавалі.

Таццяна МАРЦЬЯНАВА.
Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *