Дзень інфармавання: да моладзі праз адкрыты дыялог

Актуальное Молодежная политика

Адзіны дзень інфармавання ў Смілавіцкім аграрным каледжы прайшоў з накіраванасцю на моладзевую аўдыторыю. Размова выйшла нефармальнай і шматвектарнай, закранала многія сферы жыцця, у тым ліку і маральныя аспекты.

Такі тон дыялогу задала дырэктар радыё «Минская волна» Тамара Вяцкая.

— Самае галоўнае для любога чалавека — сям’я і праца. Гэта дзве паралелі, якія дапамагаюць нам жыць, яны ўзаемазвязаны і не павінны перашкаджаць адна другой, — такой думкай яна адкрыла размову с моладдзю. — У нас на радыё ёсць праграма «Права ведаць», і кожны дзень там гучыць афарызм: “Самы просты спосаб дасягнуць матэрыяльнага дабрабыту – гэта пастаянная і сумленная праца». А для таго, каб жыць сумленна, трэба вучыцца, таму што гэта дае вам магчымасць добра валодаць прафесіяй.
Аўдыторыю яна заклікала не баяцца нешта мяняць, шукаць магчымасці, а не прычыны:

— Тое, чым вы зараз займаецеся, якую спецыяльнасць атрымліваеце, — не значыць, што гэта выбар на ўсё жыццё.

Нямала гаварылася і пра настрой з матывацыяй.

— Там, дзе пазітыў, ідзе стварэнне, дзе негатыў — разбурэнне. На пазітыве ідзе будаўніцтва чаго б ні было: кахання, сям’і, дружбы, на негатыве — разбурэнне адносін, самога сябе і ўсяго жыцця, — адзначыла Тамара Вяцкая.

У склад інфармацыйна-прапагандысцкай групы, якая наведала каледж, таксама ўвайшлі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лідзія Шчацінка і намеснік старшыні Смілавіцкага сельвыканкама Ірына Марціновіч.

Сняжана Каўгарэня.
Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *