Дабрачыннасць: чацвёрты год вандроўкі

Актуальное Общество

Менавіта напярэдадні Навагодніх святаў спяшаецца жыхар вёскі Астравіты Пётр Максімавіч Андрончык да дзяцей у розныя школы раёна. Чацвёрты год робіць ён такія вандроўкі. Пабываў ужо ў Клінку, Валевачах, Турцы. А сёлета ў другі раз наведаў лядзенскіх школьнікаў. Ён прывез адзенне, абутак, кнігі для вучняў старэйшых класаў, цукеркі, а наведвальнікам дзіцячага садка — кніжкі-размалёўкі .

“Я вельмі ўражаны актыўнасцю і цікавымі ідэямі вучняў і настаўнікаў гэтай школы, — зазначыў Петр Максімавіч. — Тут вучаць дзяцей дабрыні, прывіваюць ім любоў да малой радзімы, да працы, распрацоўваюць розныя захапляльныя праекты”.

Шмат гадоў гэты няўрымслівы чалавек аддаў працы на Мінскім аўтамабільным заводзе. 47 гадоў слесарам, токарам, трактарыстам і вадзіцелям, апошнія 25 быў начальнікам цэха. У маладосці працаваў у калгасе рознарабочым, паляводам, брыгадзірам комплекснай брыгады, тры гады служыў у войску, год працаваў у Данбасе.

Пётр Максімавіч калі выйшаў на заслужаны адпачынак, перабраўся на пастаяннае месца жыхарства ў Астравіты – родную вёску, у бацькоўскі дом. Па меры сваіх магчымасцей ён займаецца не толькі дабрачыннасцю ў школах раёна, але і дапамагае сваім сяльчанам вырашаць іх жыццёвыя праблемы.

Таццяна МАРЦЬЯНАВА.
Фота аўтара



1 комментарий по теме “Дабрачыннасць: чацвёрты год вандроўкі

  1. Наши дети — это наше будущее, если им сейчас обеспечим счастливое детство, в будущем они обеспечат нам счастливую старость.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *