Прысвяцілі памяці Яўгеніі Янішчыц

Культура Люди и судьбы

Пасяджэнне літаратурна-паэтычнага клуба “Ветразь” прайшло пад назвай ”Пачынаецца ўсё з любві” і было прысвечана 70-годдзю з дня нараджэння беларускай паэтэсы.

Пра яе жыццё і творчасць распавялі былыя настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Уладзімір Адамовіч і Яўген Несцяровіч. Уладзімір Паўлавіч ведаў яе яшчэ студэнткаю, калі яны разам вучыліся ў 60-х гадах у БДУ. У той час яна ўжо захаплялася паэзіяй і тэмамі, якія яна закранала ў сваёй творчасці, былі бацькоўскі край, дзяцінства, каханне, лёс землякоў і аднавяскоўцаў… На жаль, яна рана пайшла з жыцця — ёй было ўсяго 40 гадоў. Пранікнёна гучалі творы Яўгеніі ў выкананні Уладзіміра Паўлавіча. Яўген Несцяровіч прачытаў вершы Генадзя Бураўкіна, Сяргея Грахоўскага і Ніны Мацяш, прысвечаныя Жэні Янішчыц. Ён узгадаў, як ацэньваў творчасць паэткі пісьменнік Анатоль Грахоўскі. Яўген Несцяровіч расказаў пра творчую майстэрню маладых паэтаў Белдзяржуніверсітэта “Узлёт”, якой кіраваў Алег Лойка. Прадэманстраваў першы паэтычны зборнік з аўтографам Жэні “Снежныя грамніцы”, які захоўваецца ў асабістай бібліятэцы.

Чыталі паэтычныя творы Яўгеніі Янішчыц удзельнікі клуба Васіль Шачок, Зоя Сушкевіч, Аляксандра Макатовіч, Людміла Чаркоўская, Марыя Чаган, Сафія Картавусава, Галіна Баравік і Раіса Церашонак. Напрыканцы прагучалі запісы песень на словы паэтэсы “Якая я” і “Ты пакліч мяне, пазаві…”

Святлана ЖДАНОВІЧ,
загадчык аддзела
абслугоўвання і
інфармацыі
Чэрвенскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.
Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *