Дзве значныя падзеі Галіны Грынько

Актуальное Люди и судьбы

Сёння загадчык дзіцячага садка №1 г. Чэрвеня Галіна Канстанцінаўна Грынько адзначае два юбілеі: 55 -годдзе з дня нараджэння і 35 гадоў педагагічнай працы.

Наш педагагічны калектыў яна ўзначальвае 17 гадоў. За гэты час здолела згуртаваць вакол сябе аднадумцаў. Сёння калектыў стабільны і зладжаны, у ім працуе больш за сорак чалавек.

Мэтанакіраваны кіраўнік, яна стараецца ўкараніць у работу ўсё новае і цікавае. Колькі розных ідэй мы ўжо рэалізавалі, дзякуючы Галіне Канстанцінаўне! Гэта сэнсарны пакой, этнаграфічны музей, музей лялькі, музей касманаўтыкі. На яго прэзентацыю запрасіла Галіна Канстанцінаўна нашага земляка, касманаўта Алега Навіцкага, якога з радасцю сустракалі і дзеці, і педагагічны калектыў.

Вельмі цікава праходзяць нашы метадычныя аб’яднанні. Напрыклад, новыя гульні ў нас заўсёды з’яўляюцца па яе ініцыятыве. Напрыклад, ладзілі гульню ў “Модны прыгавор”. У яе ўключыліся ўсе – ад загадчыка да бацькоў. Разам робім дэкарацыі, шыем касцюмы, распрацоўваем сцэнарый. Галіна Канстанцінаўна і сама прымае ва ўсіх гэтых справах самы актыўны ўдзел. Можа і вядучай быць, і акцёрам.

Добра пастаўлена ў нас работа з бацькамі. Да загадчыка яны прыходзяць і за парадай, і з любымі просьбамі. Калі ёсць праблемы – абавязкова стараецца вырашыць. Цесна супрацоўнічае з апякунскім саветам нашай установы.

У садку створана сучаснае адаптыўнае асяроддзе з неабходным абсталяваннем. Галіна Канстанцінаўна нават мэблю для дзетак, не такую, як ва ўсіх, адшукала ў Гомелі.
У калектыве яна ведае пра кожнага свайго работніка амаль усё. Умее паспачуваць і парадавацца добрым падзеям у жыцці калег. Ніколі не забудзе павіншаваць з Днём нараджэння. Заўсёды адзначыць добрую работу сваіх падначаленых, а калі трэба, паўшчувае. Строгая і прынцыповая, справядлівая і чулая, уважлівая і неабыякавая да ўсяго, што адбываецца ў калектыве. Яна ведае не толькі дзіцячую псіхалогію, яшчэ тонка адчувае душэўны стан і настрой работнікаў садка. Індывідуальна падыходзіць да работы з кожным. З добрым пачуццём гумару.

Сёння многія нашы работнікі ўдзячны Галіне Канстанцінаўне за тое, што калісьці яна ўбачыла ў іх педагагічныя здольнасці і настойліва рэкамендавала вучыцца.
Мы паважаем і любім нашу загадчыцу і стараемся адпавядаць ей ва ўсім.

Яна з дзяцінства марыла стаць педагогам. Першую сваю педагагічную практыку атрымала ў Кліноцкай школе старшай піянерважатай. Потым была работа ў дзіцячых садках №5 і №3 г.Чэрвеня, у апошнім ёй давялося працаваць і кіраўніком, калі яго загадчык была ў дэкрэтным адпачынку. Галіна Канстанцінаўна назапасіла вялікі вопыт – і жыцёвы, і педагагічны. У мінулым годзе нашага кіраўніка ўзнагародзілі Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за вялікі ўнёсак у развіццё адукацыі Чэрвенскага раёна. Як лічыць Галіна Канстанцінаўна, гэта наша агульная ўзнагарода. Мы згодны з ёй, таму што працуем усе ў адной камандзе.

Наш калектыў ад шчырага сэрца віншуе яе з асабістым святам, зычыць моцнага здароўя, шчасця і здзяйснення ўсіх мараў і надзей!

“Пятьдесят пять —
прекрасный возраст
Для женщины,
которая верна
Себе, друзьям,
работе, близким,
Ведь жизнь еще
не выпита до дна!
И впереди еще
свершений много,
И радостей, и счастья, и забот.
Здоровья и благословения
от Бога
Желаем Вам! И дел —
невпроворот!”

З павагай – ад імя калектыву “Яслі-сад №1 г.Чэрвеня”намеснік загадчыка ўстановы.

Жанна БАРНАВІЦКАЯ.
Фота з архіву
дзіцячага садка



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *