З бескарыслівай любоўю да дзяцей

Общество

Кожны дзень, збіраючыся раніцай у Цэнтр карэкцыйнага развіцця, навучання і рэабілітацыі, Святлана Уладзіміраўна Целяціцкая, з цёплай усмешкай прыгадвае сваіх выхаванцаў. Чым сёння яны парадуюць яе?


Работа ў гэтай ўстанове асаблівая, патрабуе вялікага цярпення, увагі, клопату, таму што працаваць даводзіцца з дзеткамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Каб перайсці сюды пасля дзіцячага садка №5 г. Чэрвеня, якому прысвяціла 25 гадоў, павінна быць важкая прычына. І яна была ў Святланы Уладзіміраўны. Гэта – суперажыванне і шчырая любоў да абдзеленых лёсам дзяцей, якія больш за іншых адчуваюць непадробныя адносіны да сябе.

Да сваёй выхавальніцы, калі яна ўпершыню пяць гадоў таму пераступіла парог цэнтра, яны прыхінуліся адразу і з радасцю даверылі ёй свае маленькія сэрцы. Калі яны бачаць побач Святлану Уладзіміраўну, запальваюць агеньчыкі радасці ў сваіх вочках. Яна і сапраўды для их і ласкавая маці, і добры сябра, і мудры настаўнік.

У прафесію Святлана Уладзіміраўна прыйшла невыпадкова. Яе мама працавала памочнікам выхавальніка ў дзіцячым садку. Пасля школы дзяўчына часта прыбягала да яе. Ёй падабалася тут асаблівая атмасфера цяпла, утульнасці, дабрыні. Любіла гуляць з дзеткамі, хутка знаходзіла з імі паразуменне. Ды і яны, здавалася, сумавалі па ёй.

Так з’явілася жаданне стаць педагогам дашкольнага выхавання. Пасля заканчэння Велікапольскай школы паступіла ў Барысаўскае педагагічнае вучылішча. Па размеркаванні прыехала ў Чэрвенскі раён і патрапіла на работу ў дзіцячы садок №5 г.Чэрвеня. За вялікі тэрмін работы тут яна зрабіла шэсць выпускаў. Даўно выраслі і разляцеліся па краіне яе першыя гадаванцы. Некаторыя з іх прыводзілі ўжо ў садок да Святланы Уладзіміраўны сваіх дзяцей…

Неяк неўпрыкмет гадзіннік жыцця адлічыў ужо трыццаць гадоў працоўнага стажу. Гэта вялікі багаж для педагога, у якім былі расчараванні і няўдачы, поспехі і радасці. Толькі адно ў ім заставалася нязменным – бескарыслівая любоў да дзяцей…

Таццяна МАРЦЬЯНАВА.
Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *