У кожным радку — часцінка душы

Молодежная политика

Тыдзень Маці завяршыўся, але вы, паважаныя чытачы, яшчэ працягваеце дзяліцца сваімі ўражаннямі ад прайшоўшых у вашых калектывах мерапрыемствах з нагоды свята. Прыемна, што амаль кожны свой ліст суправаджаеце фотаздымкамі.

Святлана ЖДАНОВІЧ, загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Чэрвенскай цэнтральнай раённай бібліятэкі распавяла пра мерапрыемства, прысвечанае Дню Маці пад назвай “Я гімны маці пяю”.

“На пачатку сустрэчы бібліятэкары павіншавалі ўдзельнікаў са святам, — піша аўтар. — Потым гучалі вершы беларускіх паэтаў Сяргея Грахоўскага, Эдзі Агняцвет, Адама Русака, Ніны Мацяш, Любові Тарасюк, Максіма Танка, Сымона Блатуна, Леаніда Якубовіча, у якіх самыя лепшыя пачуцці і думкі звернуты да мамы. Затым кожны з удзельнікаў мерапрыемства прыгадаў прыемныя моманты жыцця, звязаныя з самай дарагой у свеце жанчынай.

Сваімі ўспамінамі пра сваіх матуль падзяліліся Вера Ніціеўская, Галіна Баравік, Зоя Сушкевіч, Лідзія Манулік, Яўген Мшар, Васіль Шачок.
Мерапрыемства прайшло ў цёплай і душэўнай атмасферы. Напрыканцы сустрэчы зрабілі фота на памяць.

Супрацоўнік Чэрвенскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Вольга ЖУРАЎСКАЯ не магла не падзяліцца ўражаннямі ад прайшоўшага ў іх калектыве свята, падрыхтаванага выхаванцамі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў. Вось некаторыя радкі з яе ліста: “Гэта была канцэртная праграма, у якой прагучалі кранальныя вершы і песні пра маму. Кожны выхаванец прадэманстраваў свае таленты: Канстанцін Мірановіч, Анастасія Шаркова, Кацярына Крупень, Вікторыя Чарняўская, Раман Кацько, Алена Клімовіч, Наталля Ганчарова, Алена Пілецкая і Дзмітрый Гуз выконвалі песні, гулялі ў шумавым аркестры.

Канцэртную праграму дапоўніў ансамбль «Ігуменскі настрой» з наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту на чале з яго кіраўніком Дзянісам Галавенчыкам. Завяршылася свята чаяпіццем ўсіх удзельнікаў за «салодкім сталом».

Вучаніца 9 класа Хутарскай школы Карына СВІРЫДОВІЧ распавядае пра цудоўны святочны дзень для любімых матуль “Павіншуем маму разам”. “Творчы калектыў дзяцей і дарослых падрыхтаваў пяшчотны канцэрт для іх. Рабяты прыгожа чыталі вершы, прысвечаныя матулям, потым разам частаваліся сямейнымі прысмакамі, якія старанна прыгатавалі самі. А завяршылася свята спартыўнымі спаборніцтвамі на школьным стадыёне. Дзень з мамамі прайшоў весела і цікава.”

Чакаем вашых допісаў і да новых сустрэч на старонках “раёнкі”.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *