Спаборнічалі «Мядок» і «Пчолкі»

Молодежная политика

У мінулую суботу ў апошні дзень правядзення “Тыдня спорту і здароўя” у нашай школе прайшло спартыўнае выхаваўчае мерапрыемства “Мама, тата і я – спартыўная і здаровая сям’я” для вучняў пачатковых класаў і іх бацькоў.


Спачатку ўсе яго ўдзельнікі пазнаёміліся з выставай малюнкаў “Спорт вачамі дзяцей”, пасля чаго дзеці і бацькі пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры і здароўя Людмілы Анатольеўны Няхай падзяліліся на дзве каманды – “Мядок” і “Пчолкі”.

Каманды цікава і змястоўна прадставілі сваіх гульцоў. А затым былі разнастайныя эстафеты. Балельшчыкі, а сярод іх – класныя кіраўнікі, падтрымлівалі свае каманды. У перапынку спаборніцтваў удзельнікі танцавальнага клуба «Забавушка» правялі музычную паўзу “Танчым разам”.
Вынікам спаборнітцваў стала нічыя. Вучняў – удзельнікаў каманд узнагародзілі салодкімі прызамі, а бацькам – уручылі Удзячныя лісты.

Віялета АЎСЯНІКАВА, намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце СШ №3 г.Чэрвеня.
Фота аўтара

P.S. Калі матэрыял рыхтаваўся да друку, у рэдакцыю патэлефанавалі. Ад імя бацькоў вучняў пачатковых класаў Анастасія Сяргееўна Лапо выказала шчырую ўдзячнасць за цудоўнае сумеснае мерапрыемства ўсім яго арганізатарам, дадаўшы, што менавіта яны робяць мацнейшымі сувязі бацькоў, настаўнікаў і дзяцей, а таксама садзейнічаюць паўнавартаснаму выхаванню маладога пакалення.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *