Пераможцы раённага спаборніцтва за дасягненне лепшых паказчыкаў у развіцці АПК

Аграрный сектор

Рашэннем раённага выканаўчага камітэта пераможцамі прызнаны:
У НАМІНАЦЫІ “ВЫТВОРЧАСЦЬ ТРАВЯНЫХ КАРМОЎ:
Сярод камбайнераў кормаўборачных камбайнаў:


ЦІТАВЕЦ Сяргей Уладзіміравіч, камбайнер ААТ “Раванічы”. Кормаўборачным камбайнам “КЗР-10” нарыхтаваў 15675 тон зялёнай масы. Узнагароджваецца Ганаровым дыпломам і грашовай прэміяй у памеры 12 базавых велічынь.

Сярод вадзіцеляў і механізатараў транспартных сродкаў, якія ажыццяўляюць перавозку кармоў ад кормаўборачных камбайнаў і машын:

ГОМАН Андрэй Юр’евіч, механізатар ААТ “Раванічы”. На аўтамашыне “МАЗ-551646” перавёз 492,9 тоны зялёнай масы на 1 кубічны метр транспартнага сродку. Узнагароджваецца Ганаровым дыпломам і грашовай прэміяй у памеры 10 базавых велічынь.

Сярод механізатараў, якія ажыццяўляюць трамбоўку сянажнай і сіласнай масы:
САБАШКІН Мікалай Іванавіч, механізатар дзяржаўнага прадпрыемства “Эксперыментальная база “Натальеўск”. На трактары “Амкадор-352” затрамбаваў 36420 тон сянажнай і сіласнай масы. Узнагароджваецца Ганаровым дыпломам і грашовай прэміяй у памеры 10 базавых велічынь.

У НАМІНАЦЫІ “ПРАВЯДЗЕННЕ ВЕСНАВЫХ ПАЛЯВЫХ РАБОТ”:

На ворыве глебы:

ШУМКО Мікалай Мікалаевіч, механізатар ААТ “10 з’езд Саветаў”. На трактары “МТЗ-3522” з 8-мі корпусным плугам узараў 683 гектары глебы. Узнагароджваецца Ганаровым дыпломам і грашовай прэміяй у памеры 10 базавых велічынь.
На падрыхтоўцы глебы:
КУШНЕР Андрэй Васільевіч, механізатар ААТ “Чэрвенскі райаграсэрвіс”. На трактары “МТЗ-3522” з культыватарам “АДН-6В” падрыхтаваў 1716 гектараў глебы. Узнагароджваецца Ганаровым дыпломам і грашовай прэміяй у памеры 10 базавых велічынь.

На вывазцы і ўнясенні арганічных угнаенняў:

МОЛЧАН Сяргей Пятровіч, механізатар дзяржаўнага прадпрыемства “Эксперыментальная база “Натальеўск”. На трактары “МТЗ-1221” з прычэпам-раскідвальнікам “ПРТ-7” унёс 8040 тон арганічных угнаенняў. Узнагароджваецца Ганаровым дыпломам і грашовай прэміяй у памеры 10 базавых велічынь.

На сяўбе яравых зерневых, зернебабовых культур ранняга тэрміну сяўбы:

КАТОК Аляксандр Паўлавіч, механізатар ААТ “10 з’езд Саветаў”. На трактары “МТЗ-3522” з пасяўным агрэгатам “АПП-6” пасеяў 566 гектараў яравых зерневых, зернебабовых культур ранняга тэрміну сяўбы. Узнагароджваецца Ганаровым дыпломам і грашовай прэміяй у памеры 10 базавых велічынь.

На сяўбе кукурузы:

ГРЫБКО Аляксандр Віктаравіч, механізатар дзяржаўнага прадпрыемства “Эксперыментальная база “Натальеўск”. На трактары “МТЗ-1221” з пасяўным агрэгатам “Маскар” пасеяў 445 гектараў кукурузы. Узнагароджваецца Ганаровым дыпломам і грашовай прэміяй у памеры 10 базавых велічынь.

У НАМІНАЦЫІ “ЛЕПШЫЯ РАБОТНІКІ, ЗАНЯТЫЯ Ў СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЙ ВЫТВОРЧАСЦІ”:

АНЦІФЕЕВА Ірына Сяргееўна, галоўны заатэхнік СВФ “Аграбуд” ААТ “Мінскжалезабетон”. Узнагароджваецца Ганаровым дыпломам і грашовай прэміяй у памеры 10 базавых велічынь.

БАКУНЕЦ Святлана Мікалаеўна, брыгадзір вытворчай фермы “Чарнава” філіяла “Агра-Бокс Заатэх” СП “Унібокс”. Узнагароджваецца Ганаровым дыпломам і грашовай прэміяй у памеры 10 базавых велічынь.

ГАМЕЗА Вольга Мікалаеўна, аператар машыннага даення кароў МТФ “Комплекс № 1” СВФ “Новыя Зялянкі” ААТ “Мінскі малочны завод №1”. Узнагароджваецца Ганаровым дыпломам і грашовай прэміяй у памеры 10 базавых велічынь.

Звяно аператараў машыннага даення кароў дзяржаўнага прадпрыемства “Эксперыментальная база “Натальеўск” у складзе ЛУЧОНАК Валянціны Мікалаеўны, КУЛАГА Алесі Анатольеўны, КАЛТОВІЧ Валянціны Мікалаеўны, ПАЎЛІШЫНАЙ Алены Уладзіміраўны, МІХАЙЛОЎСКАЙ Жанны Андрэеўны, ВАРАНКОВАЙ Раісы Пятроўны. Узнагароджваецца Ганаровым дыпломам і грашовай прэміяй у памеры 30 базавых велічынь.

ВЯРГЕЙЧЫК Лідзія Станіславаўна, аператар па вырошчванню і адкорму буйной рагатай жывёлы МТФ №1 СВФ “Новыя Зялянкі” ААТ “Мінскі малочны завод № 1”. Узнагароджваецца Ганаровым дыпломам і грашовай прэміяй у памеры 10 базавых велічынь.

САСНОЎСКАЯ Вольга Віктараўна, аператар па вырошчванню парасят ЗАТ “Турэц”. Узнагароджваецца Ганаровым дыпломам і грашовай прэміяй у памеры 10 базавых велічынь.

БЕРАГЕЙКА Анастасія Іванаўна, аператар па абслугоўванню свінаматак з парасятамі ЗАТ “Турэц”. Узнагароджваецца Ганаровым дыпломам і грашовай прэміяй у памеры 10 базавых велічынь.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *