Пераможцы раённага спаборніцтва на жніве

Аграрный сектор

Рашэннем раённага выканаўчага камітэта пераможцамі прызнаны:
Сярод старшых камбайнераў і камбайнераў:


ГАТОЎКА Міхаіл Мікалаевіч, старшы камбайнер ААТ “Чэрвенскі райаграсэрвіс”. Камбайнам “КЗС-1218” намалаціў 1483,1 тоны збожжа. Узнагароджваецца Ганаровым дыпломам і грашовай прэміяй у памеры 25 базавых велічынь.
Сярод старшых камбайнераў і камбайнераў маладзёжных экіпажаў:
ШНЯК Яўген Міхайлавіч, старшы камбайнер ААТ “Чэрвенскі райаграсэрвіс”. Камбайнам “КЗС-1218” намалаціў 1193 тоны збожжа. Узнагароджваецца Ганаровым дыпломам і грашовай прэміяй у памеры 25 базавых велічынь.
Сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў:
КАЦЬКО Уладзімір Пятровіч, вадзіцель дзяржаўнага прадпрыемства “Эксперыментальная база “Натальеўск”. На аўтамашыне “ГАЗ-53” перавёз 1983,9 тоны збожжа. Узнагароджваецца Ганаровым дыпломам і грашовай прэміяй у памеры 20 базавых велічынь.
Сярод маладых вадзіцеляў транспартных сродкаў:
ПРОХАРЧЫК Аляксандр Сяргеевіч, вадзіцель ААТ “Раванічы”. На аўтамашыне “МАЗ-555142” перавёз 1980 тон збожжа. Узнагароджваецца Ганаровым дыпломам і грашовай прэміяй у памеры 20 базавых велічынь.
Сярод звёнаў аператараў зернесушыльных установак:
СУШКЕВІЧ Ігар Аляксандравіч і ШВАРЦ Юрый Віктаравіч, машыністы зернесушыльнага комплексу “СЗК-10” ААТ “Раванічы”, якія дапрацавалі 5512,6 тоны збожжа. Звяно ўзнагароджваецца Ганаровым дыпломам і грашовай прэміяй у памеры 20 базавых велічынь.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *