Бяспечныя канікулы: праблема дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму не губляе сваёй актуальнасці

Важное Общество Происшествия

Сёлета на Міншчыне назіраецца рост аварый з непаўналетнімі. З пачатку года ў вобласці зарэгістравана 73 дарожна-транспартныя здарэнні з удзелам дзяцей, у выніку якіх 7 з іх загінулі і 77 атрымалі траўмы. На тэрыторыі нашага раёна такіх здарэнняў сёлета не было.


У мэтах своечасовага рэагавання на цяперашняе становішча ў сферы бяспекі дарожнага руху, папярэджання і зніжэння цяжару наступстваў дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх напярэдадні і падчас восеньскіх школьных канікулаў, Дзяржаўтаінспекцыя з 22 кастрычніка да 7 лістапада праводзіць прафілактычную акцыю “Бяспечныя канікулы”.
Падчас яе ў апошні тыдзень вучэбнай чвэрці супрацоўнікі міліцыі грамадскай бяспекі сумесна з прадстаўнікамі ўпраўлення адукацыі праводзяць у школах прафілактычныя гутаркі сярод дзяцей аб правільных паводзінах на дарозе. Выступленні таксама ладзяцца ў працоўных калектывах і на бацькоўскіх сходах. Пры гэтым асаблівая ўвага звяртаецца на выкарыстанне дзецьмі святловяртальных элементаў у цёмны час сутак. Пад асаблівым кантролем ДАІ – вадзіцелі, якія перавозяць непаўналетніх.
Паважаныя дарослыя! Будзьце прыкладам на дарозе для дзяцей, не пакідайце іх без нагляду!

Аляксандр МАНУЛІК,
старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ Чэрвеньскага РАУС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *