Акцыя «Пешаход» праходзіць у раёне з 25 па 28 кастрычніка

Актуальное Происшествия

Акцыя праходзіць у раёне з 25 па 28 кастрычніка. У поле зроку супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі – пешыя ўдзельнікі дарожнага руху, а таксама вадзіцелі, якія не прадстаўляюць ім перавагі ў руху.


З пачатку года на тэрыторыі Чэрвеншчыны зарэгістравана 12 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх 4 чалавекі загінулі і 11 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Па-ранейшаму застаецца высокай удзельная вага аўтааварый з удзелам пешаходаў. Сёлета іх здзейснена чатыры. Адзін пешаход загінуў, тры траўміраваны.
Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў быць уважлівымі за рулём, увесь час трымаць на кантролі дарожную сітуацыю. У населеных пунктах, на нерэгулюемых пешаходных пераходах і пры пад’ездзе да іх неабходна рухацца з мінімальнай хуткасцю, каб у выпадку небяспекі прадухіліць дарожна-транспартнае здарэнне.
Пешаходам таксама трэба праяўляць асцярожнасць і ўважлівасць. Нагадваем дарослым пра неабходнасць абазначэння святловяртальнымі элементамі ў цёмны час сутак не толькі сябе, але і юных удзельнікаў дарожнага руху. Флікеры павінны быць як на вопратцы, так і на школьнай сумцы дзіцяці!
Калі вы бачыце, што на праезнай частцы або паблізу яе знаходзіцца нецвярозы пешаход, неадкладна паведамляйце пра гэта ў Чэрвенскі РАУС па тэлефоне 102. Магчыма, ваш званок дапаможа захаваць чыёсьці жыццё.

Аляксей КРАСІКАЎ,
старшы інспектар дарожна- патрульнай службы ДАІ Чэрвенскага РАУС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *