Адзіны дзень інфармавання: як выжываць ва ўмовах канкурэнцыі

Адметнасць тыдня Важное Общество

Пра гэта ішла размова падчас Дня інфармавання ў калектыве Чэрвенскага філіяла дзяржаўнага прадпрыемства “Мінаблпаліва”, які наведалі старшыня Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці Валерый Балкіс і намеснік старшыні Чэрвеньскага райвыканкама Аляксандр Гадун.

 

Абмеркаваўшы тэмы, прапанаваныя да Дня інфармавання, Валерый Балкіс адзначыў, што прафсаюзная арганізацыя Чэрвенскага філіяла з’яўляецца адной з пярвічак галіновага прафсаюза і таму з задавальненнем наведаў гэтую ўстанову. Яго зацікавіла, як ва ўмовах, калі скарачаецца спажыванне цвёрдых відаў паліва, арганізацыі ўдаецца ўтрымліваць свае пазіцыі. Святлана Тапырык, дырэктар прадпрыемства, пазнаёміла гасцей з вытворчасцю. Яны даведаліся, што ва ўмовах канкурэнцыі даводзіцца шукаць новыя крыніцы заробку. Гэта пастаўка дроў на экспарт, на ўнутраны рынак, продаж піламатэрыялаў, аказанне траспартных паслуг і іншае. Яна дадала таксама, што паспяхова працаваць дазваляе набытая новая тэхніка.

Цікавіўся Валерый Валянцінавіч таксама і памерам заробку працуючых, і ўмовамі працы. Ён убачыў і камфортны пакой для прыёма ежы, і раздзявальню, і душавую. Закранулі таксама і пытанне вытворчай дысцыпліны, якое, дарэчы, на прадпрыемстве паспяхова вырашана.

Таццяна МАРЦЬЯНАВА.
Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *