Адзіны дзень інфармавання адбыўся ў працоўных калектывах раёна

Важное Общество

На гэты раз інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама абмяркоўвалі з працоўнымі калектывамі раёна тэму: “Традыцыі беларускага народа: шляхі праз стагоддзі. Захаванне і развіццё нацыянальнай культуры ў Рэспубліцы Беларусь”.

У працоўны калектыў Чэрвенскай друкарні завіталі намеснік старшыні райвыканкама Ала Шахоцька і галоўны рэдактар абласной газеты “Мінская праўда” Максім Кароткін. Размову па азначанай тэме пачала Ала Канстанцінаўна. Яна прыгадала аб помніках культуры нашага раёна, знакамітых людзях, якія нарадзіліся на Ігуменскай зямлі.

Гаворка таксама ішла пра арыгінальныя турыстычныя маршруты, распрацаваныя краязнаўчым музеем па памятных месцах раёна. Пад ахову дзяржавы ўзяты гісторыка-культурныя комплексы ў Раванічах і Смілавічах. Палац Ваньковічаў у Смілавічах прададзены прыватніку, але з умовай захаваць знешні гістарычны выгляд будынка.

У раёне таксама шмат зроблена па ўвекавечанню імён кампазітара Станіслава Манюшкі, мастакоў Хаіма Суціна і Шрагі Царфіна, нашых славутых землякоў. Максім Кароткін выказаў прапанову размясціць на старонках абласной газеты матэрыял, які дапаможа прыцягнуць больш наведвальнікаў у Чэрвенскі раён па названых турыстычных маршрутах.
РАЗМОВУ пра багацце роднага краю, ігуменскай зямлі прадоўжылі ў рэдакцыі раённай газеты. Разам з калегамі Максім Кароткін таксама абмеркаваў тэматыку апошніх нумароў газеты, распавёў пра электронных сродкі сувязі, выкарыстанні ў рабоце магчымасцей інтэрнэту. Адзначыў, што ў Год малой радзімы ў раённай газеце размяшчаецца шмат матэрыялаў пад гэтай рубрыкай. Напрыканцы гутаркі адказаў на пытанні супрацоўнікаў газеты, якія тычыліся прафесійнай сферы.

У РУДНЯНСКІМ сельскім Савеце Дзень інфармавання, а таксама прыём грамадзян правяла намеснік старшыні райвыканкама Ала Шахоцька. У размове з работнікамі сельвыканкама акцэнт зрабіла на падрыхтоўцы арганізацый, прадпрыемстваў, жыхароў сельсавета да зімовага перыяду, у прыватнасці, ці дастаткова яны забяспечаны палівам, асабліва адзінокія састарэлыя. Усе гэтыя пытанні павінны быць у полі зроку работнікаў сельвыканкама. Таксама спынілася і на тэме Дня інфармавання, У прыватнсці, адзначыла, што ў Год малой радзімы неабходна больш увагі надаваць прапагандзе памятных месц сваёй вёскі, расказваць пра славутых людзей, пра захапленні мясцовых жыхароў.

Паўсядзённым пытанням таксама была адведзена ўвага. Жыхарка вуліцы Садовай Алу Канстанцінаўну папрасіла пасадзейнічаць у грэйдзіраванні вуліц вёскі Рудня. Намеснік старшыні занатавала просьбу і паабяцала, што наказ будзе выкананы у двухтыднёвы тэрмін.

Галіна ГАМЕЗА.
Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *