Вялікі кошык з’явіўся нядаўна на тэрыторыі аддзялення для дзённага знаходжання грамадзян сталага ўзросту

Люди и судьбы

Гэты вялікі кошык сярод іншых прыгожых і разнастайных малых “архітэктурных” формаў з’явіўся нядаўна на тэрыторыі аддзялення для дзённага знаходжання грамадзян сталага ўзросту Чэрвеньскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Аўтар ідэі стварэння гэтай прыгажосці – наведвальніца аддзялення, ветэран працы Наталля Мікалаеўна Жданок. А стваралі яе работнікі цэнтра. З тым, які цудоўны падворак у самой Наталлі Мікалаеўны, чытачы газеты ўжо мелі магчымасць пазнаёміцца. Ён і сапраўды нагадвае батанічны сад.
Шмат ведае яна пра расліны, пра тое, як іх садзіць, вырошчваць, як захаваць ураджай.

Шчыра дзеліцца сваімі ведамі з жанчынамі, якія наведваюць аддзяленне. Наталля Мікалаеўна і прапанавала адкрыць пры ім аматарскі клуб “Агароднік і садавод”, якім будзе кіраваць як валанцёр.

Таццяна МАРЦЬЯНАВА.
Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *