Урач-хірург Аляксандр Доўгач атрымаў знак “Отличник здравоохранения Республики Беларусь”.

Актуальное Люди и судьбы

У мінулую сераду на ранішняй нарадзе медыцынскіх работнікаў загадчыку хірургічнага аддзялення, урачу-хірургу  раённай бальніцы Аляксандру Фядосьевічу Доўгачу ад імя міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Валерыя Малашкі галоўны ўрач бальніцы Андрэй Прахарэнка ўручыў знак “Отличник здравоохранения Республики Беларусь”.

Гэтую заслужаную ганаровую ўзнагароду ўрач вышэйшай катэгорыі атрымаў за ўзорныя адносіны да службовага абавязку, шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, вялікі асабісты ўнёсак у развіццё аховы здароўя, актыўны ўдзел у арганізацыі лячэбна-прафілактычнай дапамогі насельніцтву, развіццё медыцынскай навукі.

Калегі павіншавалі Аляксандра Фядосьевіча з узнагародай і пажадалі моцнага здароўя і далейшай плённай працы на карысць людзей.

Таццяна МАРЦЬЯНАВА.
Фота аўтара



1 комментарий по теме “Урач-хірург Аляксандр Доўгач атрымаў знак “Отличник здравоохранения Республики Беларусь”.

  1. Замечательный доктор. Дай Бог ему здоровья и долгих лет! Неоднократно приходилось к нему обращаться за помощью. Хочу сказать спасибо ему за профессионализм и человечность.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *