У суботу ў Чэрвені і Смілавічах пачынаюцца восеньскія кірмашы

Важное

На падставе распараджэння старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ад 30 жніўня 2018 г. №206р «Аб правядзенні кірмашоў» у мэтах найбольш поўнага забеспячэння насельніцтва раёна сельскагаспадарчай, рыбнай, прадукцыяй мясаперапрацоўчай галіны, харчовымі таварамі, кулінарнымі і кандытарскімі вырабамі, прамысловымі таварамі, угнаеннямі, насеннем і пасадачным матэрыялам, сельскагаспадарчым інвентаром, вырабамі майстроў народнай і дзіцячай творчасці 22, 29 верасня, 6,13,20,27 кастрычніка, 3 лістапада з 9.00 да 13.00 у г. Чэрвені (пл. Свабоды) і г. п. Смілавічы будуць ладзіцца восеньскія кірмашы.

Жыхарам і гасцям раёна сваю прадукцыю прадставяць сельскагаспадарчыя арганізацыі, сялянскія (фермерскія) гаспадаркі, арганізацыі прамысловасці, гандлю, бытавога абслугоўвання, індывідуальныя прадпрымальнікі. Прадугледжана дастаўка плодагародніннай прадукцыі транспартам Аўтапарка №20 на платнай аснове. Ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, адзінокім і інвалідам першай і другой групы пагрузіць прадукцыю, набытую на кірмашы, дапамогуць валанцёры Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

У мерапрыемстве прымуць удзел творчыя калектывы раёна, будзе арганізавана культурна-масавая праграма.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *